Сержук Доўгушаў і Аляксандр Ясінскi

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

«Дарогi» — першы сумесны альбом двух выбітных творцаў. Ён складаецца з аўтарскіх песень на вершы паэта Анатоля Сыса і славутага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У альбом таксама ўвайшлі: народная палеская песня «Ой, жураўко», песня на польскім дыялекце «Тры сіроты» і аўтарская песня А. Ясінскага «Цягнікі». Акрамя песень на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса на канцэрце прагучаць «Літвінская сюіта» і беларускія народныя спевы.

Канцэрты дуэта ўжо адбыліся ў Чэхіі, Польшчы (на фестывалі «Бардаўская восень»), а таксама Сяржук Доўгушаў прэзентаваў частку гэтай праграмы ў Чыкага і Нью-Йорку. У Беларусі плытка «Дарогі» яшчэ не была прэзентавана, і нарэшце беларусы маюць магчымасць паслухаць новы альбом ужывую.

Сяржук Доўгушаў — музыка, этнограф, выкладчык, менеджэр культурніцкіх праектаў. З’яўляецца салістам Беларускай дзяржаўнай філармоніі і лідарам гурта Vuraj. Сяржук – кіраўнік і арганізатар праекта «Спеўны сход».

Аляксандр Ясінскі — баяніст, кампазітар і педагог. З’яўляецца лаўрэтам шматлікіх беларускіх і міжнародных музычных конкурсаў. Удзельнік гуртоў The Unlimited Trio, «Морф», BosaeSonca, Vuraj. Аляксандр піша музыку да фільмаў і спектакляў.